У выкананне Плана правядзення стажыровак за мяжой кіруючых кадраў арганізацый будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2023 год РУП «БЕЛБУДЦЭНТР» запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у дзелавой праграме па тэме: «Актуальныя пытанні кіравання персаналам у арганізацыі: досвед рэалізацыі ў РФ » у г. Санкт-Пецярбургу (Расія) з 20 па 24 лютага 2023 года.
Кошт праграмы ў Расіі – 3750 руб.
Уключае: транспартнае абслугоўванне па праграме, суправаджэнне, наведванне профільных прадпрыемстваў, арганізацыю дзелавых сустрэч і перамоваў з замежнымі спецыялістамі.
Дадаткова аплачваюцца авіябілет, медыцынскае страхаванне, пражыванне па нормах Мінфіна.
Праграма арганізавана сумесна з СП "Супрацоўніцтва і адукацыя" ТАА.
Просім падаць заяўку з указаннем пасады і П.І.І. камандуемых да 01 лютага 2023 года па тэл./факсах: (017) 270 39 20, 270 39 45; e-mail: info@bsc.by.