Для таго каб адправіць электронны зварот Вам неабходна азнаёміцца з наступнымі ўмовамі
Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца РУП «Белбудцэнтр» у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў"
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронныя звароты, якія паступілі ў РУП «Белбудцэнтр», разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі яны:
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белбудцэнтр»;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Адказ РУП «Белбудцэнтр» на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
Запоўніць форму: