У выкананне Плана правядзення стажыровак за мяжой кіруючых кадраў арганізацый будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2023 год, зацверджанага Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, РУП «БЕЛБУДЦЭНТР» запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў будаўнічага комплексу прыняць удзел у дзелавой праграме па тэме: «Архітэктурна-будаўнічае праектаванне. Асаблівасці правядзення экспертызы праектна-каштарыснай дакументацыі. Інжынірынг у будаўніцтве» у г. Санкт-Пецярбургу (Расія) з 13 па 17 снежня 2023 года.
Просім падаць заяўку з указаннем пасады і П.І.І. камандуемых да 27 лістапада 2023 года па тэл./факсах: (017) 270 39 20, 270 39 45; e-mail: info@bsc.by.