13-17.12. САНКТ-ПЕТЭРБУРГ. Дзелавая праграма «Архітэктурна-будаўнічае праектаванне. Асаблівасці правядзення экспертызы праектна-каштарыснай дакументацыі. Інжынірынг у будаўніцтве»


Дата: с 13.12.2023 по 17.12.2023
Статус: Принимаются заявки
Стоимость: 4 450,00
Страна: Россия
Просмотров: 328

У выкананне Плана правядзення стажыровак за мяжой кіруючых кадраў арганізацый будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2023 год, зацверджанага Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, РУП «БЕЛБУДЦЭНТР» запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў будаўнічага комплексу прыняць удзел у дзелавой праграме па тэме: «Архітэктурна-будаўнічае праектаванне. Асаблівасці правядзення экспертызы праектна-каштарыснай дакументацыі. Інжынірынг у будаўніцтве» у г. Санкт-Пецярбургу (Расія) з 13 па 17 снежня 2023 года.

Просім падаць заяўку з указаннем пасады і П.І.І. камандуемых да 27 лістапада 2023 года па тэл./факсах: (017) 270 39 20, 270 39 45; e-mail: info@bsc.by.