У мэтах выканання Плана правядзення стажыровак за мяжой кіруючых кадраў арганізацый будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2021 год, зацверджанага Мінбудархітэктуры, РУП «Белбудцэнтр» запрашае кіраўнікоў экспертных, будаўнічых, інжынерных, праектна-пошукавых прадпрыемстваў, намеснікаў кіраўнікоў, галоўных інжынераў, спецыялістаў у галіне праектавання, экспертызы, будаўніцтва, кіравання праектамі прыняць удзел у дзелавой праграме па тэме: «Развіццё будаўнічай галіны ў рамках Еўразійскай інтэграцыі: цыфравізацыі, кааперацыя, экспарт» у Рэспубліцы Узбекістан (г. Ташкент) з 21 па 25 верасня 2021 года.
Просім даць заяўку з указаннем пасады і імя па бацьку удзельнікаў да 07 верасня 2021 г. па тэл. / факсу: (017) 270 39 20, 270 39 45; e-mail: info@bsc.by.