РУП «БЕЛБУДЦЭНТР» запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый-заказчыкаў, забудоўшчыкаў, інжынерных, праектных і падрадных арганізацый прыняць удзел 26 студзеня 2021 г. у семінары «Тэхнічны нагляд у будаўніцтве. Практычныя рэкамендацыі па вытворчасці і прыёмцы будаўніча-мантажных прац» (з улікам Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення тэхнічнага нагляду, зацверджанай пастановай Мінбудархітэктуры ад 04.08.2020 № 40).
Для ўдзелу просім накіраваць заяўку (і пытанні па тэматыцы семінара) на фірменным бланку прадпрыемства па тэл. / факсам (017) 270 39 45(20) або па e-mail: info@bsc.by, альбо аформіць на сайце.